BE RU EN

У ЕЗ заклікалі рэжым Лукашэнкі вызваліць усіх палітвязняў

  • 5.07.2024, 12:36

Неадкладна і безумоўна.

У ЕЗ адрэагавалі на інфармацыю аб вызваленні некаторых палітзняволеных. У каментары Еўрапейскай службы замежных дзеянняў гаворыцца, што EEAS «прымае да ўвагі вызваленне шэрагу палітвязняў у Беларусі». Але там таксама адзначылі, што памятаюць і пра іншых вязняў, піша euroradio.fm.

«У Беларусі па-ранейшаму больш за 1400 палітвязняў, у тым ліку зняволеныя, пазбаўленыя магчымасці мець стасункі з іншымі людзьмі, якія знаходзяцца ў поўнай ізаляцыі, а таксама зняволеныя, якія маюць сур'ёзныя праблемы са здароўем, інваліды, паджылыя і непаўналетнія, асобы з псіхічнымі захворваннямі», - гаворыцца ў заяве Службы. Аўтары дакумента заклікалі ўлады Беларусі «неадкладна і безумоўна» вызваліць усіх палітвязняў.

Варта адзначыць, што палітвязняў у Беларусі значна больш за тую лічбу, якую прэзентуюць праваабарончыя арганізацыі. Следчы камітэт абвясціў пра больш як 10 тысяч крымінальных спраў пратэстнай накіраванасці, што дазваляе ацаніць рэальныя маштабы рэпрэсій.

Праваабаронцы проста не ў стане падлічыць колькасць палітвязняў у Беларусі і ёсць шмат пытанняў да тых крытэраў, якія яны выкарыстоўваюць у ацэнцы людзей, якіх сёння кідаюць за краты.

Апошнія навіны