Экспэрт: Склады вайсковай тэхнікі РФ амаль спустошаныя
- 4.07.2024, 10:24
Расейскае войска «выходзіць у нуль».
Расейскія склады з вайсковай тэхнікай амаль спустошаныя, праз што акупацыйнае войска адчувае недахоп і папаўняе свае запасы або савецкімі рэшткамі, або бадзяецца ў пошуках па свеце. Пра гэта «24 каналу» паведаміў вайскова-палітычны аглядальнік групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандр Каваленка.
«Расея па ўсім свеце шукае ці савецкую тэхніку, ці расейскую, якую яна экспартавала раней многім краінам. Там таксама звярталіся і ў Паўночную Карэю. Такім чынам, з гэтым у Расеі зараз сітуацыя крытычная», – сказаў Каваленка.
З ягоных слоў, недахоп вайсковай тэхнікі ў акупантаў выкліканы працягам значнай актыўнасці на полі бою, у выніку чаго вораг страчвае вельмі шмат тэхнікі.
У той жа час хутка аднаўляць яе запасы расейцам складана, таму яны шукаюць іншыя шляхі папаўнення гэтага вайсковага рэсурсу.
Цяпер, як сцвярджае Каваленка, расейскае войска «выходзіць у нуль» ў стратах тэхнікі, паколькі папаўняе запасы рэшткамі, якія ёсць на складах і цэнтрах захоўвання старой савецкай тэхнікі.
Вайсковы экспэрт адзначыў, што расейскія склады з тэхнікай амаль спустошаны.
На думку Аляксандра Каваленкі, 2024 год для Расеі можа стаць крытычным, улічваючы недахоп забеспячэння тэхнікі ў акупацыйным войску.