На валютным рынку неспакойна
- 27.07.2024, 19:14
Як на гэта адрэагавалі абменнікі.
Даляр на гэтым тыдні пераважна таннеў на гандлі Беларускай валютна-фондавай біржы, але ў пятніцу падаражэў. «Люстэрка» паглядзела, якія курсы валютаў усталявалі абменнікі на выходныя.
Найвышэйшы курс продажу банкамі даляра – 3,16 рубля («Банк БелЗЭБ»), а ніжэйшы за ўсё – 3,135 рубля («БСБ Банк»).
Удакладнім, што ў розных абменніках аднаго банка курсы валютаў могуць адрознівацца.
Выгадней за ўсё здаваць амерыканскую валюту ў «Банк РРБ», «БНБ-Банк», «Парытэтбанк», «Статусбанк» – 3,125 рубля.
Самы высокі курс продажу банкамі еўра – 3,5 рубля («Парытэтбанк»). У астатніх фінустановах гэтую валюту можна набыць танней за 3,5 рубля. Ніжэйшы за ўсё курс еўра – у «Банк РРБ», «Ашчад Банк» (3,4 рубля).
Еўра найбольш выгадна здаваць у «БНБ-Банк» «Статусбанк» – 3,39 рубля.
Курс набыцця банкамі расейскага рубля вышэйшы за ўсё ў «Банк РРБ», «БНБ-Банк», «Парытэтбанк» – 3,585 рубля за 100 расейскіх рублёў.
Самы высокі курс продажу банкамі расейскага рубля – 3,65 рубля за 100 расейскіх рублёў («Банк БелЗЭБ»), а самы нізкі – 3,595 рубля («Статусбанк»).