BE RU EN

ФБР дало выразны адказ на пытанне, што менавіта параніла Трампа

  • 27.07.2024, 15:19

Да гэтага часу дакладнага адказу ўнікалі.

ФБР пацвердзіла ў пятніцу, што ў вуха былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа сапраўды патрапіла куля – «цэлая або раздробненая».

Пра гэта паведамляе AP.

«Тое, што параніла былога прэзідэнта Трампа ў вуха, – гэта куля, цэлая або раздробненая на больш дробныя часткі, выпушчаная з вінтоўкі памерлага», – гаворыцца ў заяве агенцтва.

Гэтая заява была зробленая пасля неадназначных каментароў у пачатку тыдня ад дырэктара ФБР Крыстафера Рэя, якія, здавалася, ставілі пад сумнеў тое, ці сапраўды ў Трампа трапіла куля.

Указаныя каментары выклікалі абурэнне Трампа і ягоных хаўруснікаў і яшчэ больш распалілі тэорыі змовы, якія квітнелі на фоне дэфіцыту інфармацыі пасля нападу 13 ліпеня.

Да гэтага часу федэральныя праваахоўныя органы, якія ўдзельнічаюць у расследаванні, уключаючы ФБР і Сакрэтную службу, неаднаразова адмаўляліся падаць інфармацыю пра тое, што стала прычынай траўмы Трамп. Каманда Трампа таксама адмовілася апублікаваць медыцынскія запісы са шпіталя, дзе ён упершыню праходзіў лячэнне.

Апошнія навіны