Спецпрадстаўнік Кітая наведае «глабальны Поўдзень»
- 26.07.2024, 16:11
Размова будзе аб вайне ва Украіне.
Спецыяльны прадстаўнік Кітая ў справах Еўразіі Лі Хуэй у найбліжэйшыя дні наведае Бразілію, Паўднёвую Афрыку і Інданэзію, каб абмеркаваць пытанне поўнамаштабнай вайны ва Украіне.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на спікера Міністэрства замежных спраў (МЗС) Кітая Мао Нін падчас брыфінгу, якую цытуе ведамства.
Як расказала прэс-сакратарка МЗС, турнэ Хуэя пачнецца 28 ліпеня.
Спецпрадстаўнік Кітая, у рамках чацвёртага раунда чоўнавай дыпламатыі па поўнамаштабнай вайне ва Украіне, абмяркуе з чальцамі «глабальнага Поўдня» існую сітуацыю, а таксама шляхі дээскалацыі з мэтай аднаўлення мірных перамоў.
Турнэ спецпрадстаўніка
Першае турнэ Хуэй здзейсніў яшчэ вясной 2023 года. Тады ж ён наведаў шэраг краін, сярод якіх Украіна, Польшча, Нямеччына, Францыя і Расея для абмеркавання мірнага ўрэгулявання вайны ва Украіне.
У час візіту ў Кіеў спецпрадстаўнік правёў сустрэчы з высокапастаўленымі чыноўнікамі, у прыватнасці з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і міністрам замежных спраў Дзмітрыем Кулебай.
Таксама варта дадаць і тое, што нядаўна Кулеба здзейсніў візіт у Кітай.