Кулеба: Кітай не будзе стаяць на баку Украіны ці Расеі
- 25.07.2024, 21:48
Кіраўнік МЗС Украіны патлумачыў прычыну.
Кітай не будзе станавіцца на бок Украіны ці Расейскай Федэрацыі ў сёлетняй вайне. Пекін падтрымлівае інтарэсы толькі адной краіны.
Пра гэта міністр замежных спраў Дзмітрый Кулеба заявіў у інтэрв'ю ТСН.
Са слоў Кулебы, Кітай будзе стаяць толькі на баку Кітая.
"Тыя, хто думае, што Кітай будзе стаяць на баку Расеі або Украіны - глыбока памыляюцца і занадта павярхоўна глядзяць на стратэгічнае бачанне Кітая развіцця сітуацыі ў свеце, не толькі ва Украіне", - растлумачыў кіраўнік МЗС.
Міністр растлумачыў, што сёння адбылася немалаважная частка размовы, прысвечаная развіццю двухбаковых дачыненняў паміж Украінай і Кітаем. У эканоміцы і гандлі.
«Быў выразны сігнал аб тым, што Кітай разглядае двухбаковыя дачыненні з Украінай, па-за кантэкстам іх стасункаў з Расеяй ці нашых стасункаў са Штатамі ці вайны. Гэта значыць, што ў Кітая ёсць дакладнае разуменне, што стасункі з Украінай, як з незалежнай еўрапейскай краінай, будуць з'яўляцца асобным кірункам знешняй палітыкі Кітая», - адзначыў Кулеба.
У той жа час кіраўнік МЗС растлумачыў, што кітайцы не разважаюць так, што "тут мы станем на бой Расеі, тут на бок Украіны".
"Яны заўсёды цвёрда, тысячагоддзі стаялі і будуць стаяць выключна на пазіцыі інтарэсаў Кітая", - падкрэсліў ён.
Нагадаем, учора, 25 ліпеня, Кулеба правёў шматгадзінную сустрэчу са сваім кітайскім калегам Ван І.