BE RU EN

Гетман УСУ звярнуўся з заклікам да ўкраінцаў за мяжой

  • 24.07.2024, 12:29

Усе павінны выканаць свой канстытуцыйны абавязак.

Гетман УСУ Аляксандр Сырскі заклікаў украінцаў, якія жывуць за мяжой, узяць удзел у вайне.

«Я спадзяюся, што пасля перамогі яны змогуць расказаць сваім дзецям, дзе яны былі. Дзе вы былі, калі ўсе грамадзяне Украіны ваявалі ў такіх бесчалавечных баях? Вось у чым пытанне», - падкрэсліў ён у інтэрв'ю The Guardian.

Паводле ягонгых слоў, без мабілізацыі ён не зможа стварыць новыя рэзервы і брыгады, якія неабходны Украіне. Тым часам Расея працягвае нарошчваць групоўку, папярэдзіў генерал.

«Для нас вельмі важна, каб усе грамадзяне Украіны выканалі свой канстытуцыйны абавязак», - заявіў ён.

Апошнія навіны