BE RU EN

У Салігорску жанчына выкінула сабаку з акна 9-га паверха

  • 24.07.2024, 12:11

Відавочцамі сталі альпіністы, якія працавалі на фасадзе шматпавярховіка.

У Салігорску альпіністы, якія працавалі на фасадзе шматпавярховік, сталі сведкамі таго, як жанчына выкінула сабаку з акна 9-га паверха. Яны і выклікалі міліцыю.

Паводле інфармацыі ад Следчага камітэта, сабаку пароды чыхуахуа перадала 80-гадоваму пенсіянеру ягоная ўнучка, якая, стаўшы маці, апынулася ў складанай сітуацыі. Часу на догляд жывёлы не ставала праз нованароджанае дзіця, а ў маці ўжо быў сабака.

Сабака на імя Сцяпашка жыў ў кватэры восем гадоў, не атрымліваючы належнай увагі і выгулу - звер спраўляў патрэбу на пялюшку проста ў кватэры. Пенсіянеру часам дапамагала ў доглядзе сабакі ягоная дачка. Аднак 19 ліпеня 40-гадовая дачка наведала бацьку, які паскардзіўся на непрыемны пах ад жывёлы і бруд у кватэры. Пасля гэтага жанчына ўзяла сабаку і выкінула яго з акна.

"Што вы робіце?" - спыталі ў жанчыны альпіністы. "Ён мяне даняў", - адказала яна. Пасля гэтых слоў відавочцы і патэлефанавалі ў міліцыю. Але яшчэ да прыезду міліцыянераў жанчына спусцілася ўніз, забрала цела сабакі і некуды пайшла. Яе ўдалося знайсці і затрымаць. Жанчына паказала месца, куды выкінула цела жывёліны. Свае паводзіны патлумачыла тым, што напярэдадні здарэння была засмучаная. Выкінула "на эмоцыях" ад скаргі бацькі, стомленасці і выпітага алкаголю.

Паводле факту жорсткага абыходжання з жывёлай заведзеная крымінальная справа.

Апошнія навіны