BE RU EN

У Вялікай Брытаніі сям'ю каментатара ВВС забілі з арбалета

  • 10.07.2024, 21:12

Загінулі жонка і дзве дачкі Джона Ханта.

У Вялікай Брытаніі з арбалета забітыя жонка і дзве дачкі каментатара ВВС Джона Ханта. Гэта адбылося ў доме сям'і недалёка ад каралеўскага парку Бушы ў Лондане.

Жонцы Ханта быў 61 год, дочкам 25 і 28 гадоў.

Паліцыя затрымала падазраванага – 26-гадовага Кайла Кліфарда. Следчыя мяркуюць, што атака была мэтанакіраванай. Не выключана, што апроч арбалета зламыснік мог выкарыстоўваць і іншую зброю.

Паліцыянты заявілі, што Кліфард атрымлівае медыцынскую дапамогу праз траўмы, але паліцыя пры затрыманні не страляла.

Матывы нападу высвятляюцца.

Відавочцы расказалі, што ў школах у раёне паліцэйскай аперацыі былі заблакаваныя ўсе дзверы, а дзеці знаходзіліся ў бяспецы ўнутры памяшканняў.

BBC нагадвае, што брытанскае МУС разглядае магчымасць узмацнення жорсткасці законаў аб арбалетах. Паводле звестак міністэрства, у перыяд з 2011 да 2021 года было здзейснена блізу 10 забойстваў з выкарыстаннем падобных стралковых прыладаў.

Апошнія навіны