BE RU EN

Нідэрланды перададуць Украіне 24 знішчальнікі F-16

  • 10.07.2024, 20:07

Амстэрдам таксама выдаткуе дадаткова €300 млн на набыццё ўзбраення для знішчальнікаў.

Нідэрланды вылучаць дадаткова €300 млн на набыццё ўзбраення для знішчальнікаў F-16 для Украіны, паведаміла прэс-служба Мінабароны краіны.

«Украіне будуць перададзеныя 24 галандскія F-16», – гаворыцца ў паведамленні.

Як удакладніла прэс-служба Мінабароны, гэта «дадатак да €150 млн, якія ўжо вылучаныя на гэтыя мэты».

10 ліпеня Нарвегія таксама заявіла, што да канца года бясплатна перадасць Украіне шэсць знішчальнікаў F-16.

Апошнія навіны