BE RU EN

Як выглядае знішчаны расейскі склад на мысе Фіялент у Крыме

  • 10.07.2024, 19:01

Спадарожнікавыя здымкі.

Пасля выбухаў у часова акупаваным Севастопалі, 1 ліпеня, на мысе Фіялент, магчыма, быў знішчаны расейскі вайсковы склад.

Спадарожнікавыя здымкі былі апублікаваныя ў Telegram-канале «Крым.Реалии».

На апублікаваных кадрах можна ўбачыць, што да выбухаў на мысе знаходзілися чатыры памяшканні. А на фота пасля інцыдэнту - адна з пабудоў цалкам разбураная.

Паводле адной з версій, у будынку знаходзіўся склад боепрыпасаў, паводле іншай - беспілотнікаў «Шахед/Герань».

Нагадаем, 1 ліпеня ў Севастопалі паведамлялася аб выбухах. Тады, паводле звестак мясцовых, прыляцела ў Балаклаўскім раёне, дзе стаяла расейская супрацьпаветраная абарона. Акрамя таго ўдар быў нанесены па вайсковай частцы ля сяла Флоцкага.

Апошнія навіны