BE RU EN

Сотні ўкраінцаў, якія жывуць у Польшчы, гатовыя далучыцца да «Украінскага легіёну»

  • 10.07.2024, 17:47

Ён фармуецца на польскай тэрыторыі.

Ужо сотні ўкраінцаў, якія пражываюць у Польшчы, выказалі жаданне далучыцца да «Украінскага легіёну», аб фармаванні якога дамовіліся Кіеў і Варшава.

Аб гэтым піша польскае агенцтва RMF24 са спасылкай на ўкраінскія дыпламатычныя крыніцы.

Паводле інфармацыі журналістаў, такая колькасць украінцаў ужо пагадзілася далучыцца да легіёну, хоць аб наборы ў яго яшчэ не абвяшчалася. Агулам падаць заяўкі на далучэнне да падраздзялення могуць некалькі тысяч украінцаў.

Выданне піша, што ахвочых далучыцца да легіёну размесцяць у польскіх частках і аснасцяць рыштункам, які прафінансуе Польшча. Нягледзячы на тое, што дэталёвыя планы яшчэ распрацоўваюць, імаверна, вайскоўцаў «Украінскага легіёна» будуць адпраўляць на тыя вайсковыя базы, у якіх ужо ёсць досвед падрыхтоўкі ўкраінскіх вайскоўцаў.

Акрамя таго, Польшча працуе над тым, каб іншыя краіны ЕЗ далучыліся да выдаткаў на навучанне і рыштунак «Украінскага легіёна», пераконваючы, што гэта інвестыцыя і ў еўрапейскую бяспеку.

Апошнія навіны