BE RU EN

Сілавікі канфіскавалі больш за мільён даляраў у беларускага бізнэсоўца

  • 10.07.2024, 17:18

Ён затрыманы.

Уладальніка кампаніі па вытворчасці катараў падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Падчас ператрусу ў ягоным доме, як паведамляюць сілавікі, канфіскавана больш за мільён даляраў, піша прэс-служба Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Гомельская камерцыйная структура займалася вытворчасцю прагулачных і спартыўных катараў, а таксама кампазітных басэйнаў і саўнаў.

«Высветлілася, што кампанія ўхілялася ад выплаты падаткаў, прадаючы сваю прадукцыю за межы краіны. Па фіктыўных дакументах катары і іншыя вырабы спачатку рэалізоўваліся на адрас падкантрольнай уладальніку бізнэсу фірмы-пракладкі, зарэгістраванай у Бранскай вобласці. Пры гэтым кошт катараў, басэйнаў і саўнаў быў мінімальным (крыху вышэйшым за сабекошт). У наступным вырабленыя тавары прадавалася пакупнікам з Расеі ўжо па рынкавым кошце. Насамрэч прадукцыя першапачаткова пастаўлялася канчатковым пакупнікам, а фірма-пракладка была патрэбная для ўтойвання прыбытку і незаконнай мінімізацыі падаткаў. Устаноўленыя факты нявыплаты бізнэсоўцам падатку на прыбытак у суме, не меншай як 105 тысяч рублёў», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Апошнія навіны