BE RU EN

«У гэтай сітуацыі цудоўнае ўсё»

  • 10.07.2024, 16:45

У Беларусі дырэктары калгасаў адсуджваюць заробак у сваіх прадпрыемстваў.

У Чашніцкім судзе Антон Пух судзіцца з ААТ «Ведрэнскае-Агра» (якое ўзначальвае) па выплаце заробку. Толькі ў названым судзе за летні сезон гэта ўжо пазоў трэцяга старшыні калгаса.

«У такой сітуацыі цудоўнае ўсё. І якасць лукашысцкага мэнэджмэнту, які не толькі не можа падняць эканоміку і забяспечыць людзей заробкам, але і ўласны заробак праз суд выбівае. І гніласць «моцна гаспадарніцкай» сістэмы, дзе грошы, магчыма, сумленна заробленыя, толькі праз суд можна выбіць. І тое, што гэта не адзінкавы выпадак», - піша чытач сайта Charter97.org.

Апошнія навіны