BE RU EN

Латвійскі вытворца таблетак «ад нерваў» заявіў аб сыходзе з Беларусі

  • 4.06.2024, 12:33

Кампанія пераарыентуецца на заходні рынак.

Латвійскі вытворца лекаў АТ «Olainfarm» плануе сысці з рынку Расеі і Беларусі, цытуе Латвійскае радыё старшыню ўправы прадпрыемства Яніса Букса.

З самых вядомых прэпаратаў кампаніі, якія можна купіць у беларускіх аптэках — «Адаптол» (дапамагае пры неўратычных разладах), «Нейрамадзін» (выкарыстоўваецца пры захворваннях нервовай сістэмы), «Фурасол» (пры інфекцыях).

Са слоў Букса, рынкі Расеі і Беларусі для кампаніі састарэлі. Цяпер «Olainfarm» распрацоўвае новы партфель лекаў, з якім магла б выйсці на заходні рынак і цалкам пакінуць рынкі краін, якія проста або ўскосна ўдзельнічаюць у вайне ва Украіне.

Стварэнне абноўленага партфеля лекаў займае як мінімум чатыры-шэсць гадоў.

Апошнія навіны