BE RU EN

«Памятаеце, з чаго пачалася першая расейская рэвалюцыя?»

  • 4.06.2024, 12:10

Былы спічрайтэр Пуціна звярнуў увагу на важны прэцэдэнт у РФ.

Пасля таго як у Расеі жонкі мабілізаваных і іх дзеці выйшлі на пікет да будынка Мінабароны ў Маскве і сталі на калені, просячы сустрэчы з новым міністрам Белавусавым, у медыяпрасторы пайшлі жарты на гэтую тэму: маўляў, зноў расейцы бунтуюць на каленях.

Але расейскі апазіцыйны паліттэхнолаг, былы спічрайтэр Пуціна Абас Галямаў патлумачыў, чаму не варта так насмешліва ставіцца да гэтай падзеі.

У сваім Telegram-канале аналітык напісаў, што многія людзі маюць нейкія карцінныя ўяўленні аб тым, як робіцца рэвалюцыя. Узяцце Бастыліі, стрэл "Аўроры", закаваны ў латы Кромвель на кані... Але напраўду кожны з вышэйпералічаных герояў меў працяглы працэс барацьбы, які не заўсёды насіў гераічны характар.

На думку Галямава, калі жанчына публічна стае на калені - гэта абавязкова кідаецца ў вочы, выклікаючы рэакцыю велізарных мас абывацеляў.

У Расеі ж атрымалася так, што, нягледзячы на такую пакорлівую позу тых, хто просіць, новы міністр абароны праігнараваў іх просьбу, а лепшай падзеі для апазіцыйнага дыскурсу і не прыдумаеш, бо зараз абывацелі ўспрымуць Белавусава як чарговага тлустага парсюка, якому пляваць на простых людзей.

«Вы памятаеце, з чаго пачалася першая расейская рэвалюцыя? З «Крывавай нядзелі», з разгону ўладамі лаяльнага шэсця петраградскіх працоўных, якія ўсяго толькі хацелі цару чалабітную ўручыць», – адзначыў Галямаў.

Менавіта абуральная несправядлівасць улады ў дачыненні да людзей, якія пакорліва просяць аб нечым малым, стварае эмоцыю гневу і абурэння, якая ляжыць у аснове кожнай рэвалюцыі, растлумачыў экспэрт.

Апошнія навіны