BE RU EN

На Гомельшчыне адзначаецца ўсплёск пнеўманій у дзяцей

  • 26.06.2024, 21:21

Улады ўжо не могуць гэта ігнараваць.

У апошнія дні ў сацсетках пачалі з'яўляцца паведамленні пра вялікую колькасць пнеўманій у беларускіх дзяцей. Найперш гэта характэрна для Гомельскай вобласці. Жыхары Мазыра скардзіліся, што лякарня перапоўненая, і калі сітуацыя не крытычная, то малятаў выпраўляюць лячыцца дадому. Прыкладна пра тое самае гаварылі жыхары Калінкавічаў і нават Гомеля.

Афіцыйна гэтаму не было ні пацверджанняў, ні аспрэчанняў – да сёння.

Цяпер жа з аповедам, што ўсё на кантролі, выступіў Максім Рыжанкоў, які выконвае абавязкі кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі і фактычна з'яўляецца адным з найвышэйшых чыноўнікаў у Беларусі.

Рыжанкоў наведаў Чачэрск – гэта якраз на Гомельшчыне, адкуль і прыходзілі трывожныя навіны пра хваробу. Там чыноўнік завітаў у мясцовую лякарню і пасля адзначыў: хвалявацца няма пра што, месцаў у лякарні нібыта стае і гэтак далей.

Апошнія навіны