У Беларусі выпусцілі гель для душа з водарам баршчу
- 26.06.2024, 20:28
Паводле словаў вытворцаў, гель «дорыць новыя эмоцыі і выдатны настрой».
Гелі для душа з незвычайнымі водарамі выпусціў беларускі вытворца касметыкі Liv Delano, заўважыў citydog.io.
Напрыклад, цяпер можна набыць гель для душа з водарам бацвіння ці гарбузовага супу – за 4,5 рубля. Усяго ў лінейцы Superfood налічваецца шэсць водараў – ёсць як незвычайныя (напрыклад, тамат і буракі), так і звыклыя (клубніцы і какос).
Паводле словаў вытворцаў, гель з пахам буракоў і тамату «дорыць новыя эмоцыі і выдатны настрой». А гель з гарбузом і імбірам яны называюць «фантазійным водарам».