BE RU EN

Зяленскі падпісаў закон пра статус ангельскай мовы ва Украіне

  • 26.06.2024, 19:06

Ангельскай павінны будуць валодаць кіраўнікі адміністрацый, афіцэры, паліцыянты і пракуроры.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон аб замацаванні статусу ангельскай як адной з моваў міжнародных зносінаў у краіне. Дакумент апублікаваны на сайце Вярхоўнай рады.

Закон вызначае правілы выкарыстання ангельскай мовы ў працы органаў дзяржаўнай і мясцовай улады, органаў мясцовага самакіравання, а таксама ў галінах адукацыі, культуры, транспарту і аховы здароўя. Сярод іншага, ангельскай павінны будуць валодаць кіраўнікі адміністрацый, афіцэры, паліцыянты і пракуроры. Чыноўнікаў таксама абавяжуць здаць іспыты на веданне мовы.

Законапраект пра статус ангельскай мовы Мінкультуры Украіны пачало распрацоўваць у жніўні 2022 года, Зяленскі ўнёс яго на разгляд у чэрвені 2023 года.

Апошнія навіны