BE RU EN

Пад Берасцем бацька сямейства хацеў зарадзіць дзіцячую машынку і ледзь не спаліў базу адпачынку

  • 26.06.2024, 19:04

Фотафакт.

У Берасцейскім раёне ўспыхнуў пажар на базе адпачынку. Ніхто не пацярпеў, але адзін з нумароў ладна выгараў. Усё адбылося праз пастаяльца, які паставіў на зарадку акумулятар ад дзіцячай машынкі, паведамілі ў Дзяржкамітэце судовых экспертызаў.

Ратавальнікі прыехалі тушыць пажар на базе адпачынку ў Берасцейскім раёне – там загарэўся адзін з нумароў у жылым корпусе. Унутры нікога не было, але агонь знішчыў маёмасць, пашкодзіў шклопакет і сцены. Уласнікі ўстановы панеслі страты на 16000 рублёў.

Вызначыць, чаму пачаўся пажар, адразу не атрымалася, таму прызначылі экспертызу. Спецыялісты выявілі, што прычынай загарання стала акумулятарная батарэя, якая ляжала на зарадцы на прываконні.

Як высветлілася, мужчына, які засяліўся сюды разам з сям'ёй, паставіў на зарадку акумулятар ад дзіцячай машыны і пайшоў на шпацыр, а батарэя потым загарэлася. Акрамя таго, пажаратэхнікі вызначылі неадпаведнасць акумулятара тэхнічным параметрам электрычнай напругі і сілы току зараднай прылады.

Праводзіцца праверка.

Апошнія навіны