BE RU EN

Украінскія партызаны сарвалі пастаўкі цяжкай тэхнікі і боепрыпасаў расейцаў з Крыма ў Херсонскую вобласць

  • 26.06.2024, 17:31

У выніку паспяховай аперацыі значна ўскладнілася лагістыка для акупантаў.

Агенты «Атэш» знішчылі рэлейную шафу пад Армянскам, сарваўшы пастаўкі цяжкай тэхнікі і боепрыпасаў расейцаў з Крыма ў Херсонскую вобласць.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram партызанскага руху «АТЭШ».

Як паведамляецца, агенты «Атэш» абралі мэтай чыгуначную галінку, па якой расейскія войскі ажыццяўляюць пастаўкі цяжкай тэхнікі і боепрыпасаў з Крыма ў Херсонскую вобласць.

У выніку паспяховай аперацыі, была знішчаная рэлейная шафа пад Армянскам. Партызаны адзначылі, што гэтая аперацыя значна ўскладніла лагістыку для акупантаў.

«Нашы агенты на ўсіх часова акупаваных тэрыторыях працягваюць барацьбу. Мы зробім усё для таго, каб чыгуначныя злучэнні рашыстаў былі паралізаваныя найбліжэйшым часам», - дадалі ў «АТЭШ».

Апошнія навіны