BE RU EN

Пад Навагрудкам маршрутка сутыкнулася з коннай павозкай

  • 26.06.2024, 14:45

Загінуў кіроўца павозкі.

54-гадовы мужчына, які ехаў на конным возе раніцай, 26 чэрвеня, па дарозе каля Навагрудка, загінуў пасля сутыкнення з маршруткай, паведамляе Следчы камітэт Беларусі. У ДТЗ пацярпелі таксама 6 з 8 пасажыраў мікрааўтобуса. З траўмамі рознай ступені цяжкасці яны дастаўленыя ў лякарню.

На месцы ДТЗ працуе следча-аператыўная група. На 57-гадовага кіроўцу маршруткі распачалі крымінальную справу.

Апошнія навіны