«Нашы бацькі мацнейшыя за гэтага старога з сінімі пальцамі»
- 26.06.2024, 16:55
Беларуска адказала лукашыстам.
Чытачка сайта Charter97.org з Віцебска, якая пажадала застацца ананімнай, падзялілася разважаннямі аб тым, як рэжым метадычна знішчае асновы для развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі:
- Лукашысты метадычна знішчаюць усё жывое, дзейснае і прагрэсіўнае ў нашай краіне. Спачатку яны прыдумалі спосаб ліквідаваць прыватныя школы з дапамогай так званага ліцэнзавання. Навошта ім гэта спатрэбілася? Адказ вельмі просты: бо там жыў дух свабоды, там дзеці, хоць і вучыліся паводле зацверджаных дзяржавай праграм, але з дапамогай новых сучасных метадаў і падыходаў. Тамака дзяцей вучылі думаць, разважаць і не баяцца выказваць сваё меркаванне. А яно дыктатару трэба? Такім пакаленнем не пакіруеш, у загон не загоніш і працаваць за мінімалку не прымусіш. Вось і запатрабаваў сіняпалы ўсё гэтае «жэстачайшэ» закрыць, знішчыць, ды яшчэ і вялізныя штрафы спагнаць.
Потым узяліся за дзіцячыя садкі. Як такое можа быць, каб у садзе дзеці ў два-тры гады не стаялі па стойцы «смірна» і не спявалі лукашысцкі гімн? «Не трэба! Нам гэтыя еўрапейскія каштоўнасці чужыя». Прыходзь у дзяржаўны садок і вучыся маляваць нешта чырвона-зялёнае, а не цікавіцца дыназаўрамі.
Ну і каб «варожая мыш не прабегла», пачалі ліцэнзаванне прыватных дамоў састарэлых. У гэтым выпадку «ліцэнзаванне» азначае «ліквідацыя». У выніку мноства змушаных эмігрантаў, якія цяпер не маюць магчымасці вярнуцца і паклапаціцца аб сваіх бацьках, не змогуць абраць нешта хоць трохі лепшае з усіх дрэнных варыянтаў урэгулявання гэтай праблемы.
Аднойчы наша сяброўка перанесла інсульт і не магла сябе абслугоўваць. Пакуль да яе прыходзіла няня, яна нават крыху акрыяла, пачала зноў будаваць планы на будучыню. Але яе дачка наважыла, што ў дзяржаўным доме састарэлых будзе лепш. І аддала сваю маці туды. Не прайшло і месяца, як мы ўжо сабраліся з нагоды сумнай весткі. На пахаванні мяне больш за ўсё ўразіла, як яна схуднела, ад яе даслоўна засталіся адны косці. Гэты вобраз маёй сяброўкі часам усплывае ў маёй галаве як напамін аб бесчалавечнасці лукашысцкай дзяржавы.
Але я веру, што нашы бацькі мацнейшыя за гэтага старога з сінімі пальцамі, яны дачакаюцца нас дадому і будуць мець годную і дагледжаную старасць.