«Нік і Майк»: У палацы Лукашэнка вельмі неспакойна і нервова
- 26.06.2024, 12:14
Кітаю слабакі не патрэбны.
Тэлеграм-канал «Нік і Майк» паведамляе, што ўчора ў Палацы было вельмі неспакойна і нервова. У найлепшых традыцыях хунты было вырашана «рабіць хоць нешта».
Першым напрамкам такой дзейнасці стала спроба падабраць доказы, каб пераканаць усіх незадаволеных сітуацыяй на мяжы, што Менск тут ні пры чым і ўвогуле ахвяра. Арганізатар міграцыі – Расея, а хунта проста не мае рэсурсаў, каб змагацца.
Аргумент вельмі слабы. Бо неаднаразова было даказана, што хунта зарабляе на трафіку, карнікі хунты аказваюць садзейнічанне нелегалам. Спарадычныя праявы барацьбы з асобнымі групамі маюць месца ў выпадку, калі «не заплацілі».
Хочаце змагацца з мігрантамі, у якіх расейскія візы, адмяняйце дамову аб узаемным прызнанні віз, мэта якой – арганізацыя трафіку.
Няма рэсурсаў змагацца з мігрантамі – спыніце барацьбу з народам і вызваліце дзясяткі тысяч людзей у пагонах.
Другім напрамкам бурнай дзейнасці стала вылізванне і дыфірамбы ў адрас Кітая, чыю незадаволенасць наважылі паспрабаваць накіраваць у іншы бок. Аднак і тут не трэба чакаць нічога прарыўнога. Ліслівасць, спробы націснуць на жаль або рабіць з сябе ахвяру прывядуць толькі да зваротнага выніку. Можна колькі заўгодна рабіць кампліменты памагатаму рэктара або слаць дэлегацыі ў Пекін, сітуацыю гэта не выправіць, а пагоршыць.
І, напэўна, можна было б сказаць, што гэта «паўбяды», але ў Менску расейскі Лаўроў (як сумны армянскі конь), які не дае расслабіцца і ўпарта кажа аб неабходнасці выканання дамоўленасцяў што да транзіту, але ўжо палітычнаму, і інтэграцыйнаму трэку.
З Расеяй складана. Каштоўнасць гарантый там могуць пацвердзіць Яўген Прыгожын і Ахмат Кадыраў.
З Кітаем – таксама. Там слабакі не патрэбныя, гэта праверана раней, яшчэ ў 2020-м.
Будзе дужа цікава.