BE RU EN

Данія першай у Еўропе ўвяла падатак на выкіды вугляроду ў сельскай гаспадарцы

  • 25.06.2024, 21:31

Краіна з'яўляецца адной з лідарак экспарту свініны і малочных прадуктаў у свеце.

Урад Даніі ўвядзе першы ў Еўропе падатак на выкіды вугляроду ў сельскай гаспадарцы. Дамоўленасці атрымалася дасягнуць пасля пяцімесячных перамоваў з фермерскімі і прыродаахоўнымі групамі, паведаміла міністарка эканомікі Стэфані Лазэ.

Гэтае пагадненне, паводле яе словаў, «стане асновай для гістарычнай рэарганізацыі і рэструктурызацыі земляў і вытворчасці прадуктаў харчавання ў Даніі».

З 2030 года фермерам давядзецца плаціць 120 дацкіх кронаў (16 еўраў) за метрычную тону эквіваленту выкінутага вуглякіслага газу, а з 2035 года гэтая сума павялічыцца да 300 кронаў (40 еўраў), піша Politico.

Урад таксама вылучыць 5,3 млрд еўраў на аднаўленне лясоў на 250 000 га сельскагаспадарчых зямель да 2045 года, адвядзе 140000 нізінаў да 2030 года і выкупіць некаторыя фермы для скарачэння выкідаў азоту.

Данія з'яўляецца адной з лідарак экспарту свініны і малочных прадуктаў у свеце. Паводле прагнозаў, да 2030 года на сельскую гаспадарку прыпадзе 46% выкідаў.

Пяць асацыяцый цяпер заклікаюць парламент ухваліць пагадненне, якое павінна быць разгледжанае і прынятае пасля летніх вакацыяў.

Апошнія навіны