BE RU EN

Менскае метро спынялі праз інцыдэнт з пасажырам

  • 25.06.2024, 20:25

Інцыдэнт адбыўся на «Спартовай».

Пра інцыдэнт, які адбыўся ў метрапалітэне Менска днём у аўторак, 25 чэрвеня 2024 года, паведамілі ў афіцыйным тэлеграм-канале падземкі. Інцыдэнт з пасажырам здарыўся ў 15.05 на станцыі метро «Спартовая».

– Быў часова спынены рух цягнікоў па Аўтазаводскай лініі. У 15:12 рух адноўлены, лінія працуе ў штатным рэжыме, – адзначылі прадстаўнікі метрапалітэна, прынёсшы прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Апошнія навіны