BE RU EN

Найбуйнейшы авіяперавознік Еўропы ўводзіць экалагічны збор

  • 25.06.2024, 19:24

Можа дасягаць 72 еўраў.

Авіякампаніі групы Lufthansa – найбуйнейшага авіяперавозніка ў Еўропе – з 2025 года будуць уключаць даплату памерам да 72 еўраў за квіток, каб пакрыць выдаткі ў рамках новай сістэмы квоты на шкодныя выкіды ў ЕЗ.

Пра гэта Lufthansa паведаміла 25 чэрвеня.

Даплата будзе датычыцца квіткоў, забраняваных з 26 чэрвеня, і рэйсаў, якія вылятаюць з еўрапейскіх краінаў. У залежнасці ад адлегласці падарожжа яна складзе ад 1 да 72 еўраў.

«Група авіякампаній не зможа самастойна несці дадатковыя выдаткі, якія будуць паслядоўна расці і звязаныя з рэгулятарнымі патрабаваннямі, у найбліжэйшыя гады», – гаворыцца ў прэс-рэлізе Lufthansa.

Там дадалі, што даплата пойдзе на кампенсацыю кошту квотаў на выкіды для авіяцыйнага транспарту, уведзеных Еўразвязам, якія пачнуць дзеянне ў гэтым і наступным годзе.

У склад групы Lufthansa уваходзяць такія перавознікі, як Eurowings, Swiss, Austrian і Brussels Airlines.

Апошнія навіны