BE RU EN

На АЭС у Балгарыі адбыўся выцек радыеактыўнай вады

  • 25.06.2024, 18:43

"Казладуй" - адзіная атамная электрастанцыя ў Балгарыі.

У герметычным памяшканні шостага блока АЭС "Казладуй" у Балгарыі адбыўся выцек радыеактыўнай вады, заявіў выканаўчы дырэктар атамнай станцыі Валянцін Ніколаў, перадае BTV.

«Усё ўжо прыбрана, небяспекі няма ні для людзей на станцыі, ні для навакольнага асяроддзя. Гаворка ідзе пра чалавечую памылку», - сказаў ён і запэўніў, што віноўніка адхілілі ад працы.

Вада патрапіла на цеплаізаляцыю, падобныя здарэнні не патрабуюць апавяшчэнняў на адрас балгарскага Агенцтва ядзернага кантролю, аднак ведамству ўсё адно накіравалі справаздачу, працягнуў Ніколаў. Паводле ягоных слоў, гэта не першая такая аварыя, але пакуль людзі не перажывалі і ў гэтым не было неабходнасці.

«Завод працуе на 100%, працуе выдатна. Цяпер дзейнічаюць дзве сістэмы - расейская і амерыканская. Абедзве даюць усе звесткі, што гэта нармальна», - падкрэсліў Ніколаў.

Ён зняпраўдзіў ацэнку выцеку, дадзеную фізікам-атамшчыкам, прафесарам Георгіем Кашыевым, які напярэдадні заявіў, што выцекла 30 кубаметраў радыеактыўнай вады, ачыстка будзе цяжкай. Ён выказаў здзіўленне, як было дапушчана такое здарэнне, і хаця рызыкі для навакольнага асяроддзя і насельніцтва няма, існуе небяспека для работнікаў АЭС.

"Казладуй" - адзіная атамная электрастанцыя ў Балгарыі і найбуйнейшы вытворца электраэнэргіі ў краіне, які забяспечвае звыш трэці балгарскай вытворчасці электраэнергіі на год.

Апошнія навіны