BE RU EN

У Расеі будзе заблакаванае 81 замежнае выданне

  • 25.06.2024, 15:21

Сярод іх - і тэлеканал «Белсат».

У Расеі заблакуюць 81 замежнае выданне, уключаючы найбуйнейшыя еўрапейскія СМІ. Так пастанавіла адказаць МЗС РФ на захады 14-га пакета санкцый ЕЗ, які заблакаваў «Известия», РІА «Новости» і «Российскую газету» на сваёй тэрыторыі.

«У выпадку, калі абмежаванні ў дачыненні да расейскіх СМІ будуць знятыя, расейскі бок таксама перагледзіць сваю пастанову ў дачыненні да згаданых медыяаператараў», - заявілі ў расейскім ведамстве.

Сярод рэсурсаў, якія трапілі пад абмежаванні ў Расеі: Der Spiegel, Die Zeit, El Mundo, El Pais, Le Monde, Agence France-Presse, Delfi, Politico, Euobserver.

Ёсць сярод іх і беларускі тэлеканал «Белсат», які ўваходзіць у структуру польскай тэлевізіі.

Апошнія навіны