BE RU EN

УСУ падарвалі «Град» з расейцамі пад Аўдзееўкай

  • 25.06.2024, 15:11

Боекамплект узляцеў у паветра разам з экіпажам.

Украінскія вайскоўцы знішчылі расейскую 122-мм рэактыўную сістэму залпавага агню (РСЗА) «Град» у Данецкай вобласці. Варожую артылерыйскую ўстаноўку атакавалі аператары беспілотнікаў групы Muramasa 109-й асобнай брыгады Сіл ТРА. Для гэтага яны ўжылі ўдарныя FPV-дроны.

Расейская РСЗА была знішчаная разам з яе экіпажам на Пакроўскім кірунку.

«Аператар варожага «Града» паспеў зрабіць толькі некалькі стрэлаў і чакаў пацвярджэння ад свайго карэкціроўшчыка, што можна працаваць далей і рабіць поўны запуск усяго БК (поўны пакет складае 40 стрэлаў)», - адзначылі ўкраінскія тэрабаронаўцы.

У расейскай РСЗА «БМ-21 Град» здэтанаваў увесь боекамплект. Выбух, паводле слоў украінскіх абаронцаў, быў бачны здалёк.

Апошнія навіны