BE RU EN

Лукашэнка сустрэўся з паслом Кітая

  • 25.06.2024, 12:44

На фоне ўльтыматума Польшчы.

Лукашэнка правёў сустрэчу з сакратаром партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пінам, прадстаўнікамі іншых кітайскіх універсітэтаў і паслом КНР у Беларусі Се Сяаюнам.

БелТА піша, што казалі яны аб адукацыі. Аднак сустрэча праходзіць на фоне візіту ў КНР прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды. Учора, 24 чэрвеня, ён заявіў, што паведаміў кіраўніку Кітая Сі Цзіньпіна аб магчымым закрыцці польскай мяжы з Беларуссю. Прычына - гібрыдныя атакі рэжыму Лукашэнкі.

Апошнія навіны