BE RU EN

Расейскага прапагандыста прымусілі прасіць прабачэння за абразу Сербіі

  • 25.06.2024, 12:22

Давялося пісаць пакаянны допіс.

У студыі расейскага прапагандыста Уладзіміра Салаўёва пакрыўдзіліся на «братэрскую» Сербію праз падтрымку УСУ.

Сяргей Мардан настолькі раззлаваны з гэтай нагоды, што падчас жывога эфіру абрынуўся на яе з абразамі, назваўшы «апошняй шл*хай».

Зрэшты, ужо вельмі хутка ён пашкадаваў аб сваіх словах і быў вымушаны прыносіць за іх публічныя прабачэнні, паспрабаваўшы перакласці ўсю віну на нейкіх «агульных ворагаў».

«Прабачце мяне браты-сербы, за тое, што павёўся на правакацыю нашых агульных ворагаў», - напісаў ён у сябе ў сацсетках пасля скандалу, які разгарэўся.

Апошнія навіны