BE RU EN

Палкоўнік УСУ: Адна ракета ATACMS можа знішчыць эскадрыллю расейскіх самалётаў

  • 25.06.2024, 12:11

Блізу 12 штук.

Палкоўнік УСУ Пётр Чэрнік распавёў «Обозревателю», як амерыканскія ракеты ATACMS могуць ускладніць жыццё расейскай авіяцыі, якая знаходзіцца на вайсковых базах:

- Калі баявая частка касетная, то можа быць знішчаная большая колькасць самалётаў. Напрыклад, ATACMS у варыянце M39. Яна змяшчае 900 субэлементаў. Пра што менавіта ідзе гаворка? Уяўляем мандарын, начынены выбухоўкай, у металічнай абалонцы.

На вышыні 50-70 метраў ад цэлі гэтая ракета раскрываецца і ў дыяметры да некалькіх сотняў метраў выкідвае гэтыя выбуховыя «шарыкі». Такім чынам утворыцца мноства абломкаў, некалькі сотняў тысяч абломкаў. Яны рассякаюць усё, што можна рассячы. А самалёты - гэта дзюралюміній плюс крыху сталі.

Гэта значыць, адной ракетай умоўна можна накрыць эскадрыллю, амаль 12 самалётаў.

Апошнія навіны