BE RU EN

Кіроўцам таксовак забаранілі выкарыстоўваць працоўную машыну для ўласных спраў

  • 25.06.2024, 12:08

Таксістам становіцца ўсё больш складана працаваць.

У Беларусі кіроўцы таксі не змогуць выкарыстоўваць рабочую машыну для ўласных патрэб. Паведамляецца, што ў Менску адбылася «сустрэча» з прадстаўнікамі сэрвісаў таксі, якую арганізавалі прадстаўнікі Міністэрства транспарту і камунікацый супольна з транспартнай інспекцыяй.

Прысутных на сустрэчы цікавіла пытанне, звязанае з тым, ці змогуць кіроўцы таксі выкарыстоўваць працоўныя машыны для ўласных мэт. Сказана, што таксі можа рухацца толькі па патрэбах перавозчыка і толькі ў працоўны час.

Гэта значыць, што на працоўнай машыне нельга будзе, да прыкладу, у выходны дзень паехаць на лецішча. У тым выпадку, калі такія факты будуць зафіксаваныя, то гэта будзе ўважацца за парушэнне.

Апошнія навіны