BE RU EN

У Берасці затрымалі хлопца, які раскрытыкаваў Z-свастыку

  • 25.06.2024, 11:56

Ён у ІЧУ.

У Берасці затрымалі беларуса, які абурыўся Z-сімволікай. Ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, пішуць праваабаронцы.

Па Берасці нядаўна хадзілі людзі з адпаведнымі расейскімі сцягамі (у тым ліку «вагнераўскім»). На днях у TikTok з'явілася відэа, дзе мясцовая жыхарка абурылася гэтым.

Яна хацела высветліць, хто яны такія і чаму ходзяць з такой сімволікай па беларускім горадзе. Да яе далучыўся хлопец, які праходзіў міма - яго таксама абурыў гэты факт.

Берасцейскі ГУБАЗіК адрэагаваў - хлопец затрыманы. Схапілі б і жанчыну, але яна паспела з'ехаць за мяжу.

Апошнія навіны