BE RU EN

Як беларусы будуць адпачываць і працаваць у ліпені

  • 25.06.2024, 10:42

Расказалі ў Мінпрацы і сацабароны.

У ліпені ў беларусаў будзе выходны дзень пасярод тыдня праз 3 ліпеня.

У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны ўдакладнілі, што паводле вытворчага календару беларусаў у ліпені пры шасцідзённым працоўным тыдні будзе 26 працоўных дзён.

У тых, хто працуе на пяцідзёнцы, — 22 працоўныя дні.

У выніку разліковая норма працоўнага часу ў ліпені пры 40-гадзінным працоўным тыдні будзе для пяцідзённага працоўнага тыдня з выходнымі днямі ў суботу і нядзелю - 175 гадзін, а для шасцідзённага з выходным у нядзелю - 173 гадзіны.

Апошнія навіны