BE RU EN

Украінская выведка атакавала склад боепрыпасаў у Варонежскай вобласці РФ

  • 25.06.2024, 10:22

Выбухі грымяць дагэтуль.

У ноч на аўторак, 25 чэрвеня, воіны Дэпартамента актыўных дзеянняў Галоўнай управы выведкі пашкодзілі палявы склад боепрыпасаў у Альхавацкім раёне Варонежскай вобласці РФ.

Пра гэта паведаміла Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны ў Telegram.

Выведнікі адзначылі, што на пляцоўках з набоямі, чыя агульная плошча складае 3500 квадратных метраў, узнік пажар з дэтанацыяй, які працягваецца дагэтуль.

«Улічваючы памеры склада, відавочна, выбухаць будзе яшчэ доўга», – падкрэслілі ў ГУР.

Апошнія навіны