BE RU EN

Пад Маладэчнам у аварыю трапіла маршрутка з пасажырамі

  • 25.06.2024, 9:52

Яна ўляцела ў іншы мікрааўтобус.

У аўторак а 7 гадзіне раніцы ў Маладэчанскім раёне ў аварыю патрапіла маршрутка, якая ехала з Маладэчна ў Менск. Здарэнне адбылося на 66-м кіламетры аўтадарогі Р-28.

Паводле папярэдняй афіцыйнай інфармацыі, 62-гадовы кіроўца аўтамабіля Volkswagen Golf не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху (сведкі ж меркавалі, што кіроўца легкавіка заснуў за стырном). Тамака і адбылося сутыкненне з маршруткай (сустрэчным мікрааўтобусам Mercedes). Ад удару мікрааўтобус перакуліўся.

Як паведамляе абласная міліцыя, дваіх пасажыраў маршрутнага таксі завезлі ў бальніцу для агляду, астатнім надалі меддапамогу на месцы. З іншых звестак, 5 чалавек накіравалі ў траўматалагічнае аддзяленне лякарні ў Маладэчне. У іх траўмы лёгкай і сярэдняй ступені цяжкасці. Тры чалавекі ад меддапамогі адмовіліся.

Апошнія навіны