BE RU EN

У адным з раёнаў Менска расчышчаюць пляц пад жылыя шматпавярховікі

  • 25.06.2024, 9:37

Цяпер на гэтай тэрыторыі размяшчаецца з дзясятак прыватных дамоў.

Гэты куток Менска перажывае трансфармацыю ўжо некалькі гадоў. Размова пра прыватны сектар на ўскраіне Чыжоўкі. Тэрыторыю побач з МКАД, на якой размяшчаліся прыватныя дамы, асвойвае УКБ Завадскога раёна. Гэтае прадпрыемства ўжо пачало будоўлю дома на вуліцы Капыльскай, а нядаўна журналісты Realt заўважылі, што да руйнавання сталі рыхтаваць і дамы бліжэй да Стаўбцоўскай.

Размова аб невялікім пляцы ў раёне вуліц Чырвонаслабодскай, Капыльскай і Акруговага праезду. Цяпер на гэтай тэрыторыі размяшчаецца з дзясятак прыватных дамоў.

У гэты момант усе дамы, сярод якіх можна заўважыць і даволі свежы катэдж, адселеныя.

Пляцоўка пад будучае будаўніцтва ўжо абгароджаная парканам. Найбліжэйшым часам старыя пабудовы пойдуць пад руйнаванне.

На месцы прыватных дамоў, паводле інфармацыі, якую УКБ Заводскага раёна агучваў раней, вырастуць два шматпавярховыя жылыя дамы. Таксама тут пабудуюць адкрыты паркінг на 90 месцаў.

Апошнія навіны