Палітолаг: Лукашэнку варта хвалявацца пра сваю бяспеку
- 25.06.2024, 9:26
Выратаваць твар ужо не выйдзе.
Палітолаг Зміцер Балкунец мяркуе, што Захаду не варта канцэнтравацца на «захаванне твару Лукашэнкі»:
- Некалькі разоў мяне прасілі даць прапановы аб тым, як Лукашэнка мог бы захаваць твар, калі б адпусціў палітычных зняволеных.
Адказ просты: як іх арыштоўваў, так няхай і адпускае. Варыянтаў мноства, у тым ліку амністыя.
Аднак твар Лукашэнкі даўно страчаны, так што думаць пра ягонае захаванне ўжо бессэнсоўна.
У цяперашняй сітуацыі яму трэба больш клапаціцца пра ўласную бяспеку і будучыню сваіх дзяцей. Захаванне твару ўжо другаснае. У параўнанні з неабходнасцю выратаваць сваё жыццё і свабоду.