BE RU EN

УСУ разбілі калону акупантаў пад сялом Перамога

  • 25.06.2024, 7:37

Гарачыя танкі расейцаў патрапілі на відэа.

Украінскія вайскоўцы заўважылі акупантаў яшчэ пры выхадзе каля акупаванага горада Мар'інка і пачалі наносіць удары.

Для знішчэння расейцаў актыўна выкарыстоўвалі супрацьтанкавыя ракетныя комплексы, якія спынялі тэхніку.

«Эфектыўна адпрацавалі нашы аператары ПТРК, патрапілі ў пяць адзінак тэхнікі. Недабітую браню канчаткова спынілі дроны», - распавялі вайскоўцы.

У брыгадзе назвалі колькасць знішчанай тэхнікі і жывой сілы:

3 танкі (знішчана);

1 БМП (знішчана);

2 танкі (пашкоджаны); 5 акупантаў (ліквідаваныя);

4 акупанты (параненыя).

«Акупанты, якія спрабавалі заняць нашы пазіцыі, ярка згарэлі на полі бою», — адзначылі ў брыгадзе.

Апошнія навіны