BE RU EN

«Зорныя войны»: УСУ пашкодзілі цэнтр далёкай касмічнай сувязі РФ у Крыме: што вядома

  • 24.06.2024, 18:56

На ўнікальным для РФ аб'екце раздаліся магутныя выбухі і пачаўся пажар.

Сілы абароны Украіны нанеслі ўдар па цэнтры далёкай касмічнай сувязі РФ, які знаходзіцца пад часова акупаванай Еўпаторыяй у пасёлку Віціне.

Пра гэта паведамляе Defense Express.

Пра гэта кажа шэраг відэа, апублікаваных у сетцы. Мясцовыя жыхары скардзіліся на магутныя выбухі і знялі маштабны пажар.

Таксама на інтэрактыўнай спадарожнікавай мапе пажараў NASA былі зафіксаваныя ачагі агню менавіта на тэрыторыі цэнтра касмічнай сувязі.

Як зазначае выданне, невядома чым менавіта і з якім вынікам быў нанесены ўдар.

«Больш таго, пералік магчымых сродкаў максімальна шырокі, гэта маглі быць дроны, крылатыя або балістычныя ракеты, а таксама ўдар з марскога дрона з аналагам «Града». Пры гэтым аддаленасць цэнтра касмічнай сувязі ўсяго 2 км ад берагавой лініі робіць апошні варыянт цалкам магчымым», – дадаюць у Defense Express.

Журналісты адзначаюць, што сам цэнтр далёкай касмічнай сувязі дастаткова ўнікальны для Расеі аб'ект. Ён таксама вядомы як 40-ы асобны камандна-вымяральны комплекс, НІП-16 і в/ч 81415. Да акупацыі Крыма тамака размяшчаўся Нацыянальны цэнтр кіравання і выпрабаванняў касмічных сродкаў.

З 2014 года РФ перадала комплекс у войскі паветрана-касмічнай абароны і пачала яго мадэрнізацыю. У 2017 годзе паведамлялася, што цэнтр атрымаў 10 новых комплексаў і мадэрнізацыя працягвалася, пры гэтым толькі на рэканструкцыю аднаго радыётэлескопа планавалася выдаткаваць 1,8 мрд рублёў, што па курсе таго часу блізу 28 млн даляраў.

Паводле звестак Telegram-канала «КіберБарошна», гэты аб'ект, акрамя забеспячэння сувязі з касмічнымі апаратамі, уключаючы вайсковыя спадарожнікі, актыўна выкарыстоўваўся і для размяшчэння іншых радыётэхнічных сродкаў.

Дарэчы, на тэрыторыі гэтага аб'екта быў размешчаны комплекс РЭБ «Красуха», які быў закліканы прыкрыць яго ад такіх нападаў.

Апошнія навіны