BE RU EN

У Дагестане баевікі забілі сем сілавікоў

  • 23.06.2024, 22:02

У Махачкале і Дэрбэнце працягваюцца баі.

У Дагестане падчас нападаў баевікоў на Махачкалу і Дэрбент загінулі дзевяць чалавек, сем з якіх - сілавікі, паведамілі ў муфтыяце рэспублікі.

"Інтэрфакс" са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах паведамляе, што a target="_blank" href=https://charter97.org/ru/news/2024/6/23/600112/>колькасць параненых паліцыянтаў - 23.

“Ахвярамі жахлівых сваёй жорсткасцю тэрарыстычных нападаў сталі супрацоўнікі праваахоўных органаў, святары, шараговыя грамадзяне. Колькасць загінулых дасягнула дзевяці чалавек, з іх сем – праваахоўнікі”, - распавялі ў муфтыяце. Яшчэ 25 чалавек пацярпелі.

Як паведаміў Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт (НАК), увечары 23 чэрвеня ў Дэрбэнце і Махачкале напады зазналі два праваслаўныя храмы, сінагога і пост ДПС. У Дзербэнце кіраўніку храма Покрыва Прасвятой Багародзіцы айцу Мікалаю Кацельнікаву баевікі перарэзалі горла.

У Махачкале і Дэрбэнце працягваюцца баі паміж сілавікамі і баевікамі, уведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.

Апошнія навіны