BE RU EN

Беларуска Вольга Мазуронак перамагла ў маратоне ў ЗША

  • 22.06.2024, 19:07

З найлепшым вынікам у кар'еры.

Беларуская бягуха Вольга Мазуронак, якая цяпер у ЗША, стала пераможцай Grandma'S Marathon — штогадовага маратону, які праводзіцца ў месце Дулуце (штат Мінэсота).

Мазуронак, якая ўвесь час была ў лідэрах, прабегла класічную маратонскую дыстанцыю 42 кіламэтры 195 мэтраў за 2 гадзіны 23 хвіліны і 51 сэкунду.

Гэта найлепшы вынік у гісторыі маратонаў у Дулуце і асабовы рэкорд беларускі. Даўней яна не бегала хутчэй за 2 гадзіны 23 хвіліны і 54 сэкунды, а папярэдні рэкорд быў пастаўлены ва ўжо далёкім 2016 годзе ў Лондане.

Даўней сёлета, 17 сакавіка, Мазуронак заняла другое месца на дыстанцыі 42 кіламэтры 195 мэтраў у Лос-Анджэлесе.

Вольга Мазуронак мае 35 гадоў, яна была чэмпіёнкай Еўропы ў маратоне 2018 года, двойчы (у 2016 годзе ў Рыа-дэ-Жанэйра і ў 2021-м у Токіё) займала пятае месца на Алімпійскіх гульнях) і аднойчы — тое ж пятае месца на чэмпіянаце свету 2019 года ў катарскай Досе.

Пасля «выбараў» у Беларусі ў 2020 годзе Вольга Мазуронак падпісала ліст вольных спартоўцаў супраць гвалту.

Апошнія навіны