BE RU EN

Сілы абароны Украіны знішчаюць варожыя ДВГ нават на тэрыторыі РФ

  • 22.06.2024, 18:40

Ва УСУ падалі цікавыя дэталі.

Расейскія дыверсійна-выведныя групы не пакідаюць спроб спраўдзіць украінскую абарону на Сумшчыне.

Аднак Сілы абароны Украіны знішчаюць ворага ў рэгіёне і нават на тэрыторыі РФ, паведаміў вяшчальнік АТГ «Поўнач» Вадзім Мыснік.

- Вораг не пакідае спроб спраўджваць нашу абарону і выяўляць нашы агнявыя пазіцыі, але тэхнічныя сродкі вядзення вайны нам дазваляюць на часе выяўляць такія групы і наносіць удары, у тым ліку на іхняй тэрыторыі, — падкрэсліў вяшчальнік.

Паводле ягоных слоў, лясныя і багністыя мясцовасці на поўначы зручныя для ворага і ствараюць пэўныя магчымасці для дыверсантаў. Нягледзячы на гэта, украінскія абаронцы робяць усё магчымае, каб не дапусціць пранікнення расейцаў на свае тэрыторыі.

Акрамя таго, Мыснік дадаў, што цяпер для ворага абцяжаранае выкарыстанне тэхнікі, бо ўкраінцы хутка і эфектыўна яе знішчаюць. Для гэтага Сілы абароны вельмі актыўна ўжываюць паветраную выведку, у тым ліку беспілотныя лятальныя апараты, выведныя і FPV-дроны. Таксама ўкраінская абарона ўвесь час умацоўваецца.

- Абарона ўмацоўваецца ўвесь час, мы выяўляем усе стратэгічныя кірункі, узмацняем іх. І цяпер вельмі складана ворагу дзейнічаць у прымежнай зоне, — адзначыў Мыснік.

Апошнія навіны