BE RU EN

Еўра-2024: Грузія і Чэхія згулялі ўнічыю

  • 22.06.2024, 18:18

1:1.

Каманды Грузіі ды Чэхіі сустрэліся ў вочным матчы ў рамках 2-га тура групавога этапу Чэмпіянату Еўропы 2024 года. Гульня закончылася галявой нічыёй.

У канцы першага тайма з пенальці забіў Георгій Мікаўтадзэ, а на пачатку другога тайма грудзьмі зраўняў лік найлепшы бамбардзір мінулага чэмпіянату Еўропы Патрык Шык.

А 19.00 у гэтай групе пачнецца матч Партугалія — Турцыя.

У апошнім туры ў сераду Грузія згуляе з Партугаліяй, а Чэхія з Турцыяй.

Апошнія навіны