BE RU EN

Войска РФ нанесла ракетны ўдар па Украіне, выкарыстоўваючы тэрыторыю Беларусі

  • 22.06.2024, 15:06

Гэта было зроблена за сёння як мінімум два разы.

Войска РФ сёння ноччу нанесла ракетны ўдар па Украіне, выкарыстоўваючы тэрыторыю Беларусі, паведамляе «Флагшток».

Пра інцыдэнт з перасячэннем украінска-беларускай мяжы паведамілі два ўкраінскія маніторынгавыя каналы, звязаныя са службамі супрацьпаветранай абароны Украіны.

Сёння ноччу ў 4:12 тг-канал War monitor паведаміў:

«Трэцяя група КР [крылатых ракетаў] перасекла мяжу Беларусі і не назіраецца».

Праз 8 хвілінаў прыйшло ўслед удакладненне:

«Трэцяя група ракетаў ці ракета знікла на мяжы з Беларуссю. Мы не можам сцвярджаць, што яна перасякала яе і зайшла ў паветраную прастору РБ».

Паведамленні пра выкарыстанне паветранай прасторы Беларусі з'явіліся ў Тг-канале «Український Єнот» 22 чэрвеня ў 4:11:

«Новая група [ракетаў] ішла па мяжы з Беларуссю, перасякаючы яе».

Пасля заканчэння атакі гэты ж канал рэзюмаваў, што Лукашэнка па-ранейшаму дапускае манеўры расейскіх ракетаў уздоўж дзяржмяжы Беларусі і Украіны.

У каментары Флагштоку маніторынгавы канал «Український Єнот» удакладніў, што тэрыторыю Беларусі ноччу 22 чэрвеня ракеты х-101 перасякалі як мінімум два разы:

«Першая ракета зафіксаваная ў 3:40 [пазначаная чырвоным колерам]. Другая група ішла пазней [пазначаная сінім]. Недзе ў раёне Чарнобыльскай зоны яна знікла, далей з'явілася ў Ровенскай / Валынскай вобласці і на Луцк зайшла».

У адпаведнасці з звесткамі маніторынгавай групы «Український Єнот», ракеты прайшлі над Брагінскім раёнам Гомельскай вобласці ў раёне пасёлка Камарын.

Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што ўсяго за ноч 22 чэрвеня 2024 г. расейскае войска выпусціла па ўкраінскай тэрыторыі 16 ракетаў розных тыпаў і 13 дронаў. Украінскія вайскоўцы збілі 12 ракетаў і ўсе беспілотнікі.

Апошнія навіны