BE RU EN

Атака на Курскую вобласць: Дроны «выкасілі» расейскую ФСБ

  • 22.06.2024, 14:13

З’явіліся новыя звесткі пра страты акупантаў.

У Расеі прадаўжаюць прымаць «прывітанні» ў выглядзе ўкраінскіх дронаў. За 19–20 чэрвеня толькі ў Курскай вобласці былі параненыя пяцёра расейскіх акупантаў.

Сярод пацярпелых – супрацоўнікі памежнай службы Федэральнай службы бяспекі РФ. Пра гэта паведамляе расейскае выданне ASTRA.

Так, у раёне населенага пункта Гардзееўка побач з расейска-ўкраінскай мяжой 20 чэрвеня раненні атрымалі трое супрацоўнікаў ФСБ.

«Як стала вядома ASTRA, 20 чэрвеня адразу трое супрацоўнікаў памежнай службы ФСБ былі параненыя ў выніку нападу дрона ў раёне курскай вёскі Гардзееўка – за кіламетр ад мяжы з Украінай», – адзначана ў паведамленні.

Таксама выданне сцвярджае, што яшчэ адзін расейскі вайсковец пацярпеў з прычыны скіду выбуховага прыстасавання з БпЛА на пазіцыі расейскага войска пад вёскай Новая Мікалаеўка (размешчана за 2,5 км ад расейска-ўкраінскай мяжы).

А на наступны дзень чарговы акупант атрымаў аскепкавыя раненні каля хутара Алешня, да мяжы з Украінай ад яго – усяго блізу 200 м.

Апошнія навіны