BE RU EN

Suzuki здзівіць новым недарагім спартовым аўтамабілем

  • 22.06.2024, 13:57

Мадэль 1998 года спазнала незвычайныя метамарфозы.

Новы Suzuki Cappuccino рыхтуюць да прэм'еры. Аўтамабіль знік з мадэльнай лінейкі ў 1998 годзе. А цяпер вернецца як недарагая спартовая мадэль. Нават дзіўна, што аўтавытворцы яшчэ гатовыя прапаноўваць такія машыны.

Новы Suzuki Cappuccino, як паведамляе Carscoops, павялічыцца ў даўжыню да 4000 мм, атрымае колавую базу 2480 мм і шырыню кузава 1700 мм. Вышыня складзе 1230 мм.

Гэта кампактны родстар, прызначаны для двух чалавек. Вага машыны складзе прыкладна 1100 кг. Але ў другім пакаленні машына ўсё ж стане буйнейшай. Для параўнання, стары Cappuccino 1991 года ў даўжыню дасягаў 3,3 м.

Рухавік мінулай мадэлі не перавышаў аб'ёмам 0,65 л. Навінка атрымае 1,3-літровы матор магутнасцю да 150 к.с.

Такі самы рухавік атрымаюць падобныя памерам мадэлі Toyota і Daihatsu. У другім выпадку гэта новае пакаленне Daihatsu Copen. Гэта значыць, гаворка ідзе пра аб'яднанне намаганняў некалькіх кампаній для стварэння тэхнічна падобных машынаў. У гэтым няма нічога дрэннага, калі дзякуючы такім ідэям сегмент недарагіх спорткараў стане шырэйшым.

Апошнія навіны