BE RU EN

Хлопец з Кобрына набраў 300 балаў за тры прадметы ЦТ і ЦІ

  • 22.06.2024, 12:40

Таленавіты падлетак расказаў, як дамогся такога выніку і куды збіраецца паступаць.

Выпускнік СШ № 9 Кобрына Андрэй Літвіновіч набраў 300 балаў за тры прадметы ЦТ і ЦІ. Разам з атэстатам у яго 400 балаў. Хлопец расказаў, як дамогся такога выніку і куды збіраецца паступаць.

Андрэй Літвіновіч здаў на 100 балаў іспыты ў матэматыцы, у расейскай і ангельскай мовах. Паводле ягоных словаў, рыхтавацца да такога выніку ён пачаў з 7-га і 8-га класа.

Першапачаткова ён збіраўся паступаць у БДУ на эканамічны факультэт, на спецыяльнасць «эканамічная інфарматыка», але потым надумаў выбраць падобную спецыяльнасць у БДУІР.

Хлопец расказаў, што захапляецца валейболам, ігрой на гітары, «Што? Дзе? Калі?» і чытае вершы.

Апошнія навіны